Ethereum

Ethereum
Выява лагатыпа
Тып вэб-служба[d], крыптавалюта, блокчэйн, smart contract platform[d], праект і blockchain framework[d]
Аўтар Віталік Бутэрын і Gavin Wood[d]
Напісана на Go, JavaScript, C++, Java, C, мова праграмавання, Python, мова асэмблера, HTML, XML, каскадныя табліцы стыляў, AMPL[d] і Ruby[2]
Аперацыйная сістэма Linux, Windows, macOS і POSIX
Першы выпуск 30 ліпеня 2015
Апошняя версія
  • 1.12.2 (13 жніўня 2023)[1]
Ліцэнзія GNU General Public License, version 3.0[d][3]
Сайт ethereum.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ethereum — другая па велічыні крыптавалютная платформа па рынкавай капіталізацыі пасля Біткойна. Ethereum мае адкрыты зыходны код і заснаваны на тэхналогіі блокчэйн. Як і Біткойн, Ethereum з’яўляецца дэцэнтралізаванай сеткай і не знаходзіцца пад кантролем цэнтральнай арганізацыі, што дазваляе здзяйсняць анлайн-плацяжы ананімна без неабходнасці ў банку ці трэцім баку.[4]

Абрэвіятура ETH і сімвал у выглядзе грэчаскай літары Xi Ξ выкарыстоўваюцца для абазначэння абменных адзінак Ethereum. У дробаў ёсць свае назвы: 1/1000 — фіні, 1/106 — сабо, 1/1018 — вэй.

Майнінг Ethereum падобны на майнінг біткойнаў, але пры рашэнні ланцужка блокаў Ethereum майнер зарабляе эфір. Адна з асноўных функцый Ethereum — смарт-кантракты. Смарт-кантракты Ethereum выконваюцца віртуальнай машынай Ethereum або EVM (віртуальная машына Ethereum).[5]

Як і любую іншую крыптавалюту, Ethereum можна купляць, прадаваць, аплачваць і абменьваць. Тэхналогія Ethereum дазваляе запісваць транзакцыі з любым актывам на размеркаванай аснове ў кантрактах тыпу блокчэйн без выкарыстання традыцыйных юрыдычных працэдур.[6] У адрозненне ад Біткойна, Ethereum — гэта неабмежаваны запас крыптавалюты.[7] Гэта азначае, што крыптавалюта можа знаходзіцца ў стане інфляцыі. Ethereum актыўна гандлюецца на біржах крыптавалют. Яго агульная капіталізацыя ў жніўні 2022 года перавысіла 198 мільярдаў долараў.[8]

Каманда распрацоўнікаў Ethereum цяпер працуе над запускам значнага абнаўлення, якое ўключае поўную рэарганізацыю ўсёй платформы і фарміраванне новай больш маштабнай версіі[9].

Змена механізму кансэнсусу ад Proof of Work (PoW) да Proof of Stake (PoS) — асноўная прычына чакання Ethereum 2.0 ва ўсім крыптасвеце.

Proof-of-stake, або PoS, — механізм, на аснове якога ўладальнікі некаторай долі токенаў сеткі атрымліваюць права на ўзнагароду за праверку блокаў. Гэта супрацьлегласць мадэлі Proof-of-Work (PoW), якая ўжываецца Bitcoin. PoW дае права на пацвярджэнне блокаў тым, хто мае найбольшую вылічальную магутнасць.

Цікавасць да платформы праявілі розныя арганізацыі, у тым ліку Microsoft, IBM[10], Intel[11], PayPal[12], Deutsche Bank[13], Facebook[14], Reddit[15], Instagram[16]. Bloomberg Businessweek сцвярджае, што праграмнае забеспячэнне, якое распаўсюджваецца Ethereum, можа быць выкарыстана любой асобай, якая шукае абароны ад несанкцыянаванага ўмяшання. Вы можаце бяспечна весці справы з кімсьці, каго вы не ведаеце, таму што ўмовы пазначаны ў смарт-кантракце, убудаваным у блокчэйн.[17]

Вынаходнік і сузаснавальнік кампаніі Apple Стыў Возняк заявіў, што Ethereum можа аказацца гэтак жа ўплывовым, як Apple у доўгатэрміновай перспектыве[18].

  1. Mawinor (v1.12.2) Latest — 2023. Праверана 27 жніўня 2023.
  2. The ethereum Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006.
  3. https://github.com/ethereum/go-ethereum/blob/master/COPYING
  4. Transactions as anonymous as cash are now possible on Ethereum. finance.yahoo.com. Праверана 26 лістапада 2021.
  5. Top cryptocurrencies by value in 2021: Bitcoin, Ether and more. techradar.com. Праверана 26 лістапада 2021.
  6. Why Bitcoin may herald a new era in finance. economistinsights.com. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 26 лістапада 2021.
  7. Best Trading Ethereum Guide. comparebrokers.co. Праверана 26 лістапада 2021.
  8. Ether Total Supply and Market Capitalization Chart. etherscan.io. Праверана 26 лістапада 2021.
  9. https://profinvestment.com/staking-ethereum/
  10. Ethereum, a Virtual Currency, Enables Transactions That Rival Bitcoin’s. nytimes.com. Праверана 26 лістапада 2021.
  11. Microsoft, Intel и Accenture вошли в состав Enterprise Ethereum Alliance | ForkLog. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017. Праверана 11 мая 2022.
  12. PayPal разрешил пользователям выводить Bitcoin и Ethereum на внешние кошельки — ITC.ua. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2022. Праверана 7 чэрвеня 2022.
  13. Deutsche Bank завершает тестирование токенизированной инвестиционной платформы | CryptoHamster.org
  14. Meta экспериментирует с Ethereum и Polygon NFT на Facebook | Сообщение Метавселенной
  15. Reddit сотрудничает с Ethereum Foundation. Отныне официально. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2022. Праверана 31 мая 2022.
  16. В Instagram добавят поддержку NFT на Ethereum, Polygon, Solana и Flow | ForkLog. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2022. Праверана 31 мая 2022.
  17. This Is Your Company on Blockchain. bloomberg.com. Праверана 26 лістапада 2021.
  18. Стив Возняк заявил, что Ethereum может стать следующим Apple — Hi-Tech Mail.ru

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne